ДАВЕКУ K’ENTAYPOƩ
Ці не першае ўзгадванне пра кентаўра сустракаецца ў лістах Сяргея Кухто, напгисаных сваей каханай у 1979-1981 гг.: «Хачу намаляваць кентаўра са сваім тварам i целам…». Гэта быў пачатак тварэння уласнай міфалогіі. Пазней кентаўр у палотнах Сяргея Кухто будзе паўставаць то ганарлівым Напалеонам, то іранічным Арлекінам, то прастанародным Палканам. Шлях да спасщжэння характера гэтага вобраза быў не просты. Гэта быў шлях спасщжэння Сяргеям Кухто i самога сябе.
Кентаўр, якога Хорхе Луіс Борхес у сваей «Кнізе Выдуманых істотаў» назваў «самым гарманiчным стварэннем фантастычнай заалогіі», на доўгія гады стане цэнтральным вобразам у творчасці Сяргея Кухто. Але буйны нораў, нястрыманасць, прыроднае дзкунства, гняўлівасць, п’янства i ваяўнічы характер кентаураў, гэтых дзікіх істотаў антычнасці, як вядома, уваходзіўшых у свiтy Дыяніса, як i жарсці|, жорсткая сіла, прыпісваемыя кентаўрам у славянскай міфалогіі, застануцца нібыта па-за ўвагай мастака. Сяргея Кухто будзе больш цікавіць іншае. Здаецца, у асобе кентаўра мастака асабліва прыцягвала дзіўнае спалучэнне звярынай натуры, магутнай сілы i накіроўваючай яе волі, — той канфлікт, які закладзены ўжо ў самой сутнасці гэтай icтоты, злучыўшай у сабе мужчынскую салярную сілу (у асобе каня) i высокі дух чалавека.
А таму выбар Сяргея Кухто, безумоўна, падзе на асобу Xipoна — самага мудрага i высакароднага з кентаўраў, адметнага сваей дабрынёй, цудоўнага адукаванага ў розных галінах… Незвычайнае боскае паходжанне (кентаўр — сын Зеўса, ці Кронаса, i акіяніды Філіры) нібыта пацвярджае яго асаблівыя якасці. Xipoн — незвычайная асоба, стаўшая настаўнікам Axілa, Арфея, Асклепія, Актэона, Геракла, Дыяскураў, Тэсэя, Ясона, сябраваўшая з Апалонам… Ён зусім не падобны на іншых кентаўраў. У адрозненні ад ix Xipoн бессмяротны. Паранены атручанай стралой, i моцна пакутваючы ад выпальваючага нутро яду, ён марыць памерці ўзамен на вызваленне Зеўсам Праметэя. Ён вандруе па свеце без иадзеі на збаўленне…
Архетып кентаўра, які складаўся на працягу мнorix стагоддзяў, мастак нібыта прымяраў на сябе. Адначасова адчуваў блізкасць i падабенства з гэтым персанажам. Але створаны Сяргеям Кухто міфалапчны свет быў ужо далека не антычны… Перапрацаваныя мастацкай свядомасцю майстра міфы сталі ўсяго толью вобразным арыенцірам, напоўніліся новымі сэнсамі.
Сяргей Кухто «перасяліу» свайго кентаўра з грэчаскай Фесаліі, са звыклых для яго гор i лясных гушчароў на вщебскую зямлю, на узгоркі, паміж якімі нясуць свае воды Вщьба, Дзвіна i Лучоса. Яго кентаўр — антытэза ваяру, надзейнаму абаронцу свайго духоунага свету, сваей зямлі.
Здаецца, усё жыццё Сяргей Кухто імкнуўся спасцігнуць свайго героя i паўсюль шукаў яго. Ці не таму так ён уважліва ўчытваўся у радкі рамана «Кентаўр» Джона Апдайка, дзе загадкава перамешана мінулае i сучаснае…
Пераважная большасць жывапісных кампазщый створана Сяргеям Кухто ў перыяд 1992-1999гг. Апантана працуючы над сваімі кампазщыямі, ён вельмі перажываў i пакутваў, калі нешта не удавалася. Штодзённая праца i цярплівае чаканне патрэбнага асвятлення, пары года… У кожнай працы мастак адштурхоўваўся ад натуры, шукаў патрэбны прататып з адпаведным авалам твару, формай носа i вуснаў, колерам вачэй. Зноў i зноў вяртаўся да cвaix палотнау — нешта змяняў, папраўляў, дапісваў. Але многія палотны так i засталюя няскончанымг..
Адметная рыса кампазщый мастака — асаблівая ўвara да дэталяў, касцюмаў персанажаў, карпатлівая праца над асобнымі элементамі карціны. Мастак дакладны i вельмі крытычны ў cвaix адзнаках зробленага. Здаецца, у творах няма нічога выпадковага — усё сур’ёзна прадумана i адточана з высокапрафесійнай рамесніцкай адказнасцю.
Марная праца спрабаваць вызначыць адзіную сюжэтную лінію кожнага твора. Яна частка даволі цэльнай уласнааўтарскай міфалогіі. Па сутнасці, Сяргей Кухто быў яскравым прадстаўніком набраўшага сілу напрыканцы XX стагоддзя ў сусветным, у тым ліку і беларускім мастацтве, постмадэрнізму з яго спецыфічнай з’явай — неаміфалагізмам. Кампазіцыі мастака насычаны аутарсюмі міфалапчнымі мадэлямі з уласцівымі iм своеасаблівымі трансфармацыямі прасторы i часу.
Гэтая выстава — трэцяя персанальная выстава Сяргея Кухто. Усе яны былi арганізаваны ужо пасля смерці мастака. У дадзенай экспазщыі ўпершыню можна ўбачыць замалёукі, эцюды, завершаныя i незавершаныя жывапісныя палотны з прыватных калекцый, якія раней ніколі не экспанаваліся. Тут жа некаторыя асабістыя рэчы Сяргея Кухто, натурныя матэрыялы, з якіх мастак nicaў дэталі, мастакоўскія нататкi і фотаздымкі з сямейнага apxiвa…Ёсць на гэтай выставе i своеасаблівая мемарыяльная частка, складзеная з рэпрадукцый жывапісных твораў С.Кухто, якія зніклі недзе у вялкай прасторы свету, у прыватных калекцыях аматараў мастацтва.
…Што тычыцца лёсу i шляху кентаўра, то, паводле мифа, просьбу кентаўра Xipoнa 6ori пачули i пазбавилі яго пакутаў. Ён скончыў свае дні, як просты смяротны, стомлены ад жыцця, а яго бессмяротнасць была перададзена Праметэю. Xipoн сыйшоў у царства Аіда замест тытана, i Зеўс узнёс яго на неба…
Кажуць, зараз Кентаўра можна ўбачыць ці то ў сузор’і Стральца, ці то ў прыгожым сузор’і Цэнтаўра, якое у нашым зорным небе вельмі дрэнна бачна.
Міхась Цыбульскі,
кандыдат мастацтвазнаўства,куратар выставы
На жаль, усё жыццё i творчы лёс Сяргея Кухто змяшчаюцца ў некалькіюх радках Збіяграфіі: нарадзіўся 22 красавка 1959 года у Вщебску, у 1978 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню імя А.Глебава, дзе вучыўся ў М. Ф.Пракапенкі, К.Ф.Шастоўскага, А. А. Малішэўскага. Нягледзячы на тое, што з сярэдзіны 1990-х гадоў шмат творча працаваў, у выставах удзельнічау не часта.
А 1 лютапада 1999 жыццё Сяргея Кухто абарвалася..
“Витебский проспект”
№17/358 от23.04.2009